}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Гэта цікава!



Смак мовы

Назвы колераў па-беларуску!

"Беларускія прымаўкі"



Мультфільм " У лукоморья дуб зелёный.." на беларускай мове


=================================================

У інтэрнэце з'явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.
Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, на вашую думку, знаходзiцца той ці іншы горад.Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 пункты, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 пункты, i 1 пункт — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў. інтэрактыўная гульня

========================================================================


     
Картинки по запросу Настаўніца першая мая" помнік у мінску2 кастрычніка ў Мінску, перад уваходам у    галоўны корпус БДПУ, паставілі помнік    настаўніцы — скульптурную кампазіцыю "Настаўніца першая мая". Аўтары скульптурнай кампазіцыі: архітэктар Дзмітрый Бубноўскі і мастак Аляксандр Шомаў. Ідэйным натхняльнікам праекта з’яўляецца рэктар БДПУ Аляксандр Жук. Фінансавую дапамогу ў падрыхтоўцы скульптурнай кампазіцыі аказаў "Беларусбанк".
таць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=136383

------------------------------------------------------------------------------
Няма нічога даражэй за родныя мясціны, нікога бліжэй і радней за бацькоў. Памятайце словы У.Караткевіча:
" Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў... Кланяйцеся гэтым двум да долу, людзі!"
Дзяўчынкі 8 класа Базыльчык В. і Грушэўская Г. пахадзілі па вуліцах пасёлка і  падрыхтавалі для вас падарунак.


--------------------------------------------------------------------------------

Рабяты! Інтэрактыўны ўсебеларускі партал 
Усе БелАрусы папоўніць вашы веды пра нашу Беларусь. 
Знаёмцеся, чытайце, захапляйцеся!
--------------------------------------------------------------------------------

Які цудоўны наш край! Якая прыгожая наша маленькая радзіма! 
"Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да 
канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна"(У. Караткевіч)

Убачыла і зафатаграфавала гэтую прыгажосць настаўнік гісторыі і грамадазнаўства нашай школы Н.А. Карневіч. 
------------------------------------------------------------------------------------------------------------
10 незвычайных помнікаў Беларусі спасылка
Славутыя  людзі Беларусі

   Каго са знакамітых беларусаў вы можаце назваць?  Адразу ўспамінаецца Францыск Скарына,  Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Потым, магчыма, вы зможаце назваць спартсменаў, палітыкаў, артыстаў. У лепшым выпадку ў вас назбіраецца  10-15 прозвішчаў.       
   Між тым Беларусь багатая на таленты.  На наш зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей, і нам ёсць кім ганарыцца. І, можа, не ўсе з іх па нацыянальнасці беларусы, аднак наша дзяржава заўсёды славілася гасціннасцю і цярплівасцю да розных народаў.

Казімір Семяновіч - вынаходнік шматступеннай ракеты (1651 г.), аўтар кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі".
Якуб Наркевіч-Ётка - адкрывальнік электраграфіі і бездротавай перадачы электрычных сігналаў.
Ігнат Дамейка - народны герой Чылі, заснавальнік універсітэта ў Сант'яга.
Бенедыкт Дыбоўскі ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі.
Ян Чэрскі - геолаг, яго імем названа горная січтэма - храбет Чэрскага.
 Мікалай Судзілоўскі - прэзідэнт-сенатар Гавайскіх астравоў.
Аляксандр Чыжэўскі - заснавальнік геліябіялогіі.
Павел Сухі - авіяканструктар.
Уладзіслаў Старэвіч - пачынальнік лялечнай анімацыі.
Элаіза Ажэшка - польская пісьменніца.
Язэп Крашэўскі - польскі пісьменнік, літаратурная спадчына якога налічвае 600 тамоў.
Рафал Чарвякоўскі - бацька польскай хірургіі.
Андрэй Чохаў адліў Цар-пушку.
Клім Міхайлаў са Шклова стварыў іканастас Смаленскага сабора ў Маскве.
Балерыны Азарэвіч са Шклова стварылі расійскую балетную школу.
Леў Шчэрба - галава ленінградскай фаналагічнай школы.
Восіп Казлоўскі - аўтар першага расійскага гімна.
Восіп Гашкевіч - першы консул Расіі ў Японіі, аўтар першага японска-рускага слоўніка.
Рыгор Гром-Грымайла - падарожнік і заолаг.
Язэп Зарыцкі і Ян Багінскі - будаўнікі портаў Рыга і Кранштат. 
Ілля Капіевіч стварыў шрыфт, якім мы зараз карыстаемся (некалькі дзесяцігоддзяў пры Пятры І яго называлі "беларускай азбукай"), быў настаўнікам у Пятра І, увёў у кнігадрук арабскія лічбы, апублікаваў у 1700 г. басні Эзопа, апублікаваў першую карту зорнага неба.

Лары Кінг - амерыканскі тэлевядучы.
Шмуль, Арон і Іцхак Ванскаласеры - стваральнікі амерыканскай кінакампаніі Warner Bros. (іх бацькі родам з Беларусі).
Луіс Маер і Самуэль Голдвін - заснавальнікі і кіраўнікі амерыканскай кінакампаніі Metro Goldwyn Mayer.
Аляксандр Рыбак - нарвежскі выканаўца беларускага паходжання.

Кампазітары
Міхаіл Глінка, Станіслаў Манюшка, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Мадэст Мусаргскі, Дзмітрый Шастаковіч, Ігар Стравінскі.

Мастакі
Казімір Малевіч, Яраслаў Ісачоў, Марк Шагал, Георгій Нізкі, Яўсей Майсееў, Надзея Хадасевіч-Лажэ.

Першадрукары
Іван Фёдараў. Францыск Скарына, пётр Мсціславец, Ян Ліцвін - лонданскі першадрукар.

Літаратары
Фёдар Дастаеўскі, Дзмітрый Пісараў, Міхаіл ісакоўскі, Аляксандр Твардоўскі, Яраслаў Смелякоў, Юрый Алеша, Яўген Яўтушэнка, Аляксандр Грыбаедаў, Аляксандр Грын, Уладзімір Высоцкі.

Акцёры
Інакенцій Смактуноўскі, Васіль Качалаў, Вадзім Кірыленка, Кірк Дуглас (амерыканскі акцёр, яго карані - гомельскія, бацька Майкла Дугласа).

Шукайце! Цікаўцеся!  Дапаўняйце спіс новымі імёнамі!!!




1 комментарий:

Unknown комментирует...

З вашай старонкі можна даведацца шмат цікавага!!!!!