}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Вучням 10 класа



Тэмы сачыненняў па творы Івана Мележа
 “Людзі на балоце”
Чаму вучаць нас шляхі-дарогі Васіля і Ганны (раман І. Мележа “Людзі на балоце”).
Вобраз Ганны ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”.
Эвалюцыя духоўнага свету Ганны Чарнушкі  ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”.
Васіль Дзяцел- галоўны герой рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”.
Карціны жыцця беларускай вёскі 20-х гадоў ( раман І. Мележа “Людзі на балоце”)
Пошукі шчасця героямі рамана І.Мележа “Людзі на балоце” і сённяшнімі маладымі людзьмі: агульнае і адрознае.
Вобраз Яўхіма Глушака ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”.
Раман І.Мележа “Людзі на балоце”  — адзін з лепшых твораў беларускай літаратуры.
Як разумеюць шчасце героі рамана І. Мележа "Людзі на балоце".
Праблема выбару ў рамане І.Мележа "Людзі на балоце".
     Трагедыя кахання Хадоські (раман І. Мележа “Людзі на балоце”).
     Яўхім і Ганна: каханне ці пакута? (раман І. Мележа “Людзі на балоце”)
     Васіль і Ганна: памылкі і расплата (раман І. Мележа “Людзі на балоце”)
     Васіль і Ганна: што можна было б зрабіць, каб быць разам? (раман І. Мележа “Людзі на балоце”)
Прырода і чалавек у рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

Каханне- гэта салодкая тыранія, таму што чалавек церпіць яе мукі добраахвотна. 

****************************************************************

Пытанні да ўрока літаратуры
Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага
-         Якім было сапраўднае імя і прозвішча Кузьмы Чорнага?
-       - Чаму бацькі Кузьмы Чорнага кінулі панскую службу і пераехалі ў мястэчка Цімкавічы Капыльскага раёна?
-         -Студэнтам якой семінарыі стаў будучы пісьменнік?
-         -Чаму Кузьме Чорнаму не ўдалося закончыць настаўніцкую семінарыю?
-       -  У якім годзе і ў якой газеце адбыўся дэбют Кузьмы Чорнага як пісьменніка? ( якія творы былі надрукаваны)
-        - Чаму вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце не была лёгкай для пісьменніка?
-        - У рэдакцыі якой газеты працаваў Кузьма Чорны?
-         -Членам якіх літаратурных аб’яднанняў быў пісьменнік?
-         -Якія раманы Кузьмы Чорнага вам вядомы?
-        - Чаму ў гады Вялікай Айчыннай вайны Кузьма Чорны не ваяваў на фронце?
-         -Які твор аўтара так і застаўся незакончаным?
-          -Як называюць Кузьму Чорнага літаратуразнаўцы і чаму?

Апавяданне “Макаркавых Волька”
-        - Апавяданне “Макаркавых Волька” было напісана ў 1938г. У гэты ж час пісьменнік быў арыштаваны. За што?
-        -Працуючы над творам Кузьма Чорны знаходзіўся пад уплывам знешняй і ўнутранай цэнзуры, якая патрабавала ад пісьменніка ўхвалення “вялікага пералому” . Якія радкі з твора сведчаць пра гэта?
-         -Паэтызуючы новую вёску, пісьменнік паказаў, што новы лад у краіне будаваўся на руінах старога. Дакажыце гэта радкамі з тэксту.
-         -Адказ на якое пытанне, на вашу думку, спрабуе знайсці аўтар у сваім творы?
-       -     Хто такі Сафрон Дзядзюля?
-         -Хто такая Волька Макаркавых? У якой сям’і яна выхоўвалася?
-        - “Спрытная, прыгожая, вясёлая Волька адмаўляецца ад стэрэатыпаў у выбары будучыні”. Як вы разумееце  значэнне гэтага выразу?
-         -Што выклікала ўспаміны ў галоўнага героя?
-        -Пры якіх абставінах адбылася першая сустрэча герояў?
-         -Чаму Сафрон Дзядзюля не любіць успамінаць пра сватанне да Волькі?( аналіз урыўка з твора)
-         -У творы ёсць радкі: “праз пэўныя гады Сафрон Дзядзюля пачаў ныць па чарнавалосай Вольцы”. Чаму аўтар выкарыстоўвае слова “ныць”, а не  словы “кахаць”, “любіць”?
-         -Як адносіліся аднавяскоўцы да дзейнасці Сафрона?
-         -Як паводзіны Сафрона ўплывалі на лёс Волькі?
-         -Такія як Сафрон лёгка судзяць іншых людзей, аднак няздольныя трываць удары ўласнага лёсу. Які эпізод з твора сведчыць пра гэта?
-        -Лёс выпрабоўвае не толькі прафесійныя, але і чалавечыя якасці Волькі. Які эпізод твора сведчыць пра гэта?
 Рабяты, у вас ёсць цудоўная магчымасць атрымаць высокі бал па літаратуры. Пастарайцеся знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні. 
Хто жадае, можа падрыхтаваць біяграфію пісьменніка і расказаць ад  імя аўтара. 
Знайсці апавяданне можна на Беларускай палічцы.
 ПОСПЕХАЎ!

-------------------------------------------------------------------------------
Рабяты, у панядзелак (24.10.) будзе самастойная работа па тэме “Жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага”. 
   
Чытаючы артыкул падручніка, паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:
.        -Якое сапраўднае імя і прозвішча М.Зарэцкага?
         -Дзе і калі нарадзіўся М.Зарэцкі?
         -Хто і чаму аказаў уплыў на фарміраванне асобы будучага пісьменніка?
          -Дзе вучыўся М.Зарэцкі?
          -Дзе працаваў будучы пісьменнік?
          -З чаго  пісьменнік браў матэрыял  для напісання сваіх твораў?
          -Што стала штуршком  да пачатку літаратурнай дзейнасці?
          -Як называліся зборнікі твораў М.Зарэцкага?
          -Членам якіх літаратурных аб’яднанняў быў М.Зарэцкі?
.         -З чым не мог змірыцца пісьменнік і супраць чаго выступаў?
          -За што быў арыштаваны М.Зарэцкі?
           -У якім годзе загінуў пісьменнік?
Для тых, каго не было на ўроку
Асноўныя тэмы творчасці М. Зарэцкага
-          -перамены ў жыцці народа пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей;
-         - барацьба старога і новага;
-         - цяжкія пошукі шляхоў да будучыні;
-          -трагічны лёс прадстаўнікоў рэвалюцыйных класаў і інтэлігенцыі.

Асаблівасці творчасці М.Зарэцкага
          -глыбокая змястоўнасць твораў;
          -напружанасць сюжэтаў;
          -псіхалагізм;
          -вастрыня канфліктаў;
          -увага да ўнутранага свету герояў;

         -нечаканы паварот дзеянняў, займальная інтрыга, элементы загадкавасці. 
Жадаю поспехаў у напісанні работы!

P.S.  Не забудзьце прачытаць апавяданне "Ворагі" . На ўроку павінен быць тэкст для зачытвання цытат. 

--------------------------------------------------------------------------------
Рабяты, у чацвер (13 кастрычніка) будзем пісаць кантрольнае свчыненне па творчасці Кандрата Крапівы.
Прапаную прыкладныя тэмы:
"Майстэрства Кандрата Крапівы-байкапісца"
"Тэматыка і сацыяльная праблематыка баек Кандрата Крапівы"
"Сацыяльная накіраванасць сатырычных вобразаў у байках Кандрата Крапівы"
"Творы Кандрата Крапівы і сучаснасць"
"Хто ж смяецца апошнім? ( па творы "Хто смяецца апошнім")
"Эвалюцыя характару Тулягі"
"Ці перавяліся ў нашым жыцці Гарлахвацкія?"
"Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі 
К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”.
"Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”

 Нагадваю, што аб'ём сачынення для вучняў 10 класа- 3-4 старонкі.
Выбірайце тэму і рыхтуйцеся. Жадаю поспеху!

Комментариев нет: