}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Скарбонка метадаў і прыёмаў

       
ДЗЕЙНАСЦЬ - АДЗІНЫ ШЛЯХ ДА ВЕДАЎ

                                                                                                       Бернард Шоу
                                                                    



Прыёмы для стварэння матывацыі  на ўроку
                                                             “Знаўца”
Важна не толькі запісаць тэму на дошцы, але і выклікаць у дзяцей эмацыянальны водгук, пэўныя адносіны да тэмы. Гэта можна зрабіць праз зварот да ўнутраннага свету і жыццёвага вопыту вучня.
·         Што вы ужо ведаеце па дадзенай тэме?
·         Падбярыце словы ці словазлучэнні пра гэта ці на гэту тэму?
·         Вось бачыце! У вашай памяці гэта ўжо ёсць! Значыць, гэта патрэбна!
   “Прафесіянал”
    1. Падумайце і,зыходзячы са сваёй будучай прафесіі, раскажыце, для чаго          спатрэбіцца вывучаемая тэма ці матэрыял.
    2.За адну хвілінку пераканайце свайго суседа па парце ў тым, што вывучэнне     гэтай тэмы проста жыццёва неабходна. 
    3.Назавіце пяць спосабаў прымянення ведаў, уменняў і навыкаў па гэтай             тэме ў жыцці. 
  “Аўтар”
·         Калі б вы былі аўтарам падручніка, як вы растлумачылі б неабходнасць        вывучаемай тэмы?
·         Якія б вы падрыхтавалі ілюстрацыі па дадзенай тэме?
·         Як вы падалі б новы матэрыял?
 “Ведаю- Хачу даведацца-Даведаўся”
Тэма ўрока “Сказы з простай мовай. Знакі прыпынку пры простай мове”.( 5 клас)
·          
Хачу даведацца
·          
А: “П”.
“П,-а,- п”.
А: “П?”
“П,-а.- П”.
А: “П!”
“П!,-а.-  П”.
“П”,- а.
“П?-а.- П”.
“П?”- а.
“П!”- а.
Калонка  “Хачу даведацца” стане на дадзеным уроку месцам, дзе будуць запісвацца задачы ўрока. Калонку “Даведаўся” можна запоўніць на  кантрольна-карэкцыйным этапе.
    “Альтэрнатыўны тэст”
Класу дэманструецца на экране  па яшчэ не вывучанай  новай тэме  ланцужок правільных і памылковых сцвярджэнняў, з якіх пазней вучням  прапануецца выбраць тыя, што, на іх думку, з’яўляюцца правільнымі, абгрунтаваць гэта.
Тэма “Прыметнік як часціна мовы” 6-ы клас
1.Прыметнік  - гэта службовая часціна мовы, якая абазначае прымету прыметы і адказвае на пытанні як? які? куды? адкуль?
2.Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая?якое? якія? чый? чыя? чыё? чые?
3.Прыметнік змяняецца па ліках і склонах, а ў адзіночным ліку-  і па родах.
4.Прыметнік змяняецца толькі па ліках.
5.Прыметнікі ў залежнасці ад іх значэння падзяляюцца на  дапаўняльныя і прыналежныя.
6.Прыметнікі ў залежнасці ад іх значэння падзяляюцца на якасныя, адносныя і прыналежныя.
7.У сказе прыметнікі з’яўляюцца любым членам сказа.
8.У сказе прыметнікі з’яўляюцца азначэннямі і выказнікамі.
"Незакончаны сказ"
Я спадзяюся, што гэтыя заняткі будуць…..
Я хацеў бы даведацца…
Я чакаю, што…
Я буду ведаць…
Я буду расчараваны, калі…

"Тэлеграма"
На дошцы запісваецца слова, на кожную літару якога трэба сфармуляваць задачы па тэме ўрока.Напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Назоўнік як самастойная часціна мовы"6
З- знаходзіць назоўнікі ў сказах.
Н- навучыцца вызначаць марфалагічныя прыметы. 
А- адрозніваць сінтаксічную ролю назоўнікаў. 
К- карыстацца апорнымі схемамі. 

Прыёмы актывізацыі атрыманых раней ведаў
 “Крок за крокам”
Вучні, ідучы да дошкі, на кожны крок называюць тэрмін, паняцце, з'яву і г.д. з вывучанага раней матэрыялу.
“Пытальныя словы”
Прыём накіраваны на фарміраванне умення задаваць пытанні, а таксама можа быць выкарыстаны для актуалізацыі ведаў вучняў па пройдзенай тэме ўрока.  Вучням прапаноўваецца табліца пытанняў і тэрмінаў па вывучанай тэме ўрока. Неабходна стварыць як мага больш пытанняў, выкарыстоўваючы пытальныя словы і тэрміны з двух слупкоў табліцы.
Прыклад. Тэма “Словазлучэнне”,8-ы клас
 
Пытальныя словы
Асноўныя тэрміны тэмы
Якія?
Што?
Словазлучэнні
Віды падпарадкавальнай сувязі
      Што такое словазлучэнне?
      Што не з’яўляецца словазлучэннем?
      Якія віды падпарадкавальнай сувязі вы ведаеце?

 “Арфаграфічнае лато”
Гульнявое поле для кожнага вучня. Трэба знайсці няправільны адказ, выправіць яго, закрыць картачкай з правільным адказам.
Прыклад гульнявога поля па тэме “Правапіс суфіксаў прыметнікаў”, 6-ы клас
хатыньскі
палымянны
чэрвенскі
восеньскі
аконны
ткацкі


Прыёмы арыенціроўкі вучняў на прыняцце мэты ўрока
 "Вынік"
Цікавы прыём- пастаноўка мэты праз выніковы рэзультат. У пачатку ўрока звяртаю ўвагу вучняў на кантрольныя заданні, якія ім патрэбна будзе выканаць у канцы ўрока, на новыя тэрміны ў кантрольным тэсце і прапаную адказаць на пытанні: “Чаму навучыць нас урок?”, “Што дапаможа справіцца з кантрольнымі заданнямі?
“Кластар”
На аснове  тэарытычнага матэрыялу падручніка самастойна скласці кластар па тэме ўрока.
  “Тоўстыя і тонкія  пытанні”
Табліца “Тоўстых” і “тонкіх” пытанняў па тэме “Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа” факультатыўныя заняткі  “Грані слова”,5 клас 
     Чаму ў словах палью, мільён пішацца раздзяляльны мяккі знак?
     Выкажыце меркаванне, што было б, калі б мы не ведалі правіла правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
1.Перад якімі галоснымі пішацца раздзяляльныы мяккі знак і апостраф?
2. Ці пішацца апостраф пасля ў (у нескладовага)?
3. Пасля якіх зычных пішацца апостраф?
4. Пасля якіх зычных пішацца раздзяляльна мяккі знак?

Прыёмы сістэматызацыі, абагульнення  атрыманых ведаў
 “Гісторыя з мяшка”
 Настаўнік трымае палоскі паперы, на якіх запісаны словы на вывучаемыя арфаграмы. Удзельнік кожнай групы дастае палоску і складае агульны тэкст, ужываючы дадазеныя словы.
 “Аўкцыён ведаў”
 На “продаж” выстаўляецца лот (напрыклад: “Назоўнік”), купіць які можна ў абмен на веды аб гэтым лоце.
“Арфаграфічная эстафета”
На дошцы для кожнай каманды напісаны словы, у якіх патрэбна раскрыць дужкі або ўставіць прапушчаную арфаграму. Вучні кожнай каманды па чарзе, перадаючы адзін аднаму крэйду, раскрываюць дужкі ў словах. Перамагае тая каманда, якая правільна і хутка выканала заданне.

Прыёмы рэфлексіі

“Думкі па аналогіі”
На ўроках для ацэнкі ступені разумення новага матэрыялу можна задаць вучням наступныя пытанні па аналогіі: “Што гэта нагадвае”, “ З чым  (кім) гэта можна параўнаць?”,”Ці сустракалі вы нешта падобнае раней”, “Дзе мы ўжо з гэтым сутыкаліся?”. Параўноўваючя вучні  “наводзяць масты” паміж тым, што яны ведалі, і новымі ведамі. Вучань, які засвоіў матэрыял такім чынам, не будзе  мець цяжкасцей пры адказе на пытанні па гэтай тэме.
 “Методыка незакончаных сказаў”
Настаўнік арганізуе дзейнасць вучняў па сэнсаванні сваёй паспяховасці, па выяўленні праблем, па ацэнцы сваёй працы на ўроку.  Прапануе вучням  дапісаць сказы.
        Працаваць на ўроку мне было…
        Я добра засвоіў…
        Мне неабходна яшчэ…
        Наш урок завяршаецца,  і я хачу сказаць…
        Што я атрымаў ад гэтага ўрока…      
        За ўрок я…
        На ўроку было над чым падумаць..
        Урок даў мне для жыцця…
        Было цяжка…

 "Лесвіца поспеху"
     Ведаю
     Разумею
     Умею



Комментариев нет: