}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Вучням 9 класа

Хто хоча вучыцца, 
Шукае сродкі і магчымасці.
Хто не хоча- прычыны.
*****************
Тэма. Барока. Класіцызм 
Праглядзіце  фільмы і складзіце канспект:
1 група: "Барока. Жывапіс і архітэктура"


2 група:"Сакрэты музікі барока"



******************************************************
Тэма. Францыск Скарына 
Праглядзіце прапанаваны фільм "Францыск Скарына. Чалавек свету" і падрыхтуйце 10 пытанняў, якія вы зададзіце класу. 



!!!! ПЫТАННЕ ЎСІМ: Чаму фільм мае такую назву? 

************************************************************************
          Тэма.    “Пахвала вялікаму князю Вітаўту”
Выбірайце пытанні і шукайце адказы

1-2 узровень
1.      Як звалі князя Вітаўта?
2.      Якімі княствамі валодаў князь Вітаўт?
3.      Якія цары выказвалі князю сваю пашану?
4.      Якім каралеўствам валодаў Ягайла?
5.      Якіх цароў на царства ў Ардзе назначаў Вітаўт?
3-4 узровень
1.    Як вы ацэньваеце падзеі, апісаныя ў творы?
2.    Які вывад можна зрабіць пра асобу князя Вітаўта?
3.    Як вы ацэньваеце герояў твора?
4.    Ці супадае ў вашым уяўленні вобраз князя, прадстаўлены на ўроках гісторыі і літаратуры?
5 узровень
1.    Якія абзацы, сказы ў творы гавораць больш, чым  у іх напісана? Які за імі хаваецца  сэнс?
2.    Якія словы і сказы ў творы асабліва падкрэсліваюць дзеянні герояў?
3.    Якія цікавыя словы, выказванні вы заўважылі?
4.    Што вам найбольш спадабалася ў творы?

************************************************************************

Тэма. Міфалогія -фальклор-літаратура(11.09.17)
Пры падрыхтоўцы да ўрока звярніце ўвагу на наступныя  пытанні і заданні.
1.      Антычная культура- гэта культура старажытных грэкаў і рымлян.Абгрунтуйце прапанаванае выказванне. 
2.      У чым заключаецца сіла ўздзеяння антычнага мастацтва?
3.      Дзе і калі сфарміравалася старажытнагрэчаская міфалогія?
4.      Колькі ўсяго існавала алімпійскіх багоў, пра якіх было створана найбольш міфаў? Запоўніце табліцу:
Зеўс
Галоўны бог, уладар
Артэміда


Багіня прыгажосці і кахання
Гера
Багіня………

Бог фізічнай працы, рамяства
Афіна

Гермес

Дыяніс


Багіня маладосці

Багіня хатняга побыту

Багіня культурнага земляробства



 5.      На чым будуецца міфалогія?
6.      У чым розніца паміж богам і героем?
7.      Як звалі сына вярхоўнага бога Зеўса? Колькі подзвігаў ён здзейсніў?
8.      Паэма-эпапея- гэта….
9.      Хто такі Гамер? Назавіце вядомыя творы.
10.  Як называюцца персанажы Гамера, якія сталі сімваламі агульначалавечых імкненняў, пачуццяў, жаданняў. Прывядзіце прыклады.
11.   Назавіце імя першага драматурга Грэцыі.
12.  Як растлумачыць падзел драмы на трагедыю і камедыю? 

Рабяты, у аўторак будзем пісаць кантрольнае сачыненне па творчасці Янкі Купалы. Прапаную наступныя тэмы:
"Вобраз роднага краю ў паэзіі Янкі Купалы".
"Мой любімы верш Янкі Купалы".
"Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднайменнай паэме Янкі Купалы".
"Гарманічнае спалучэнне знешняй прыгажосці і ўнутранага хараства ў вобразе Бандароўны" (па паэме Янкі Купалы "Бандароўна").
"Пошукі героямі шляхоў да шчасівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
"Вобраз Лявона Зябліка як увасабленне трагедыі народа (па драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо").
Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
"Янка Купала- пясняр і прарок нацыянальнага адраджэння".
"Гэты твор Янкі Купалы я б параіў прачытаць кожнаму".

Як  пісаць сачыненне
Патрабаванні да сачынення
1.Адпаведнасць зместу работы тэме.
2.Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.
3.Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)
4.Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.
5Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.
6.Стылістычная яркасць работы.
7.Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.
8. Аб'ём сачынення 2-3 старонкі.

Як працаваць над сачыненнем
  1.Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.
2.Сфармуляваць галоўную думку сачынення.
3.Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:
а)прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;
б)разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);
в)размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці   работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;
г)падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;
д)работа над чарнавым варыянтам сачынення.
4.Праверка работы па зместу.
5.Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.
6.Работа над чыставым варыянтам сачынення.
7.Выніковая праверка работы.
Поспехаў у напісанні работы!
------------------------------------------------------------------------------------------------------------
 Беларуская мова 
Заданні на кантрольнай тэставай рабоце будуць па тэме "Складаныя сказы". 
Прыкладныя заданні:
  Адзначце злучнікі, якія могуць з'яўляцца сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа:
1) аднак;
2)  6о;
3)  ды:
4)  ці то — ці то;

5)  калі — то.
   Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі адносінамі:
1)  На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць паднятымі крыламі.
2)  Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары.
3)  То ціха, то рэзкі вецер.
4)  Максім прысеў каля сабакі, а ён паглядзеў на хлопчыка сумнымі вачыма, выцягнуў шыю і лізнуў у твар.
5)  Хата нейкі час расчынена, і холад лянівым белым мядзведзем коціцца па падлозе.
Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:
  1) Цьмяная смуга засцілае нізіну, нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах.
  2) Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі.
  3)Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.
  4)Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз зараснік.
  5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.

 Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых частак:
1)Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на вечаровай ружовасці неба.
2)Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як метэоры з'яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго месца.
3)Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у лазні.
4)Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе.
5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў і якой я цяпер пішу гэтыя радкі.
Успомніце стылі і тыпы тэксту, злучнікі і злучальныя словы, тыпы даданых частак у складаназалежных сказах. 
----------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская літаратура на 14.03.17
Нагадваю дамашняе заданне : прачытаць твор Ядвігіна Ш. "Дуб-дзядуля". Звярніце ўвагу на крытычны матэрыял. У пачатку ўрока будзе апытванне па мінулых тэмах.
Прапаную пытанні, якія будуць разглядацца на ўроку.

ПАЎТАРЭННЕ 
-          Пачатак 20 ст. у рускай літаратуры называўся Сярэбраным векам.Якую назву меў гэты перыяд у беларускай літратуры? 
-        Якая партая адыграла вядучую ролю ў беларускм  нацыянальна-вызваленчым  руху ў  пачатку 20 ст ?
-        Назавіце прадстаўнікоў БСГ. 
Якія газеты і часопісы выдаваліся ў гэты час? 
-          Якія жанры літаратуры развіваліся ў гэты час?
-          Назавіце псеўданім Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч? 

-          Назавіце вершы Цёткі.  Якая агульная тэма гэтых твораў? 

Успомніце, што такое прыдатак, увасабленне, сімвал, алегорыя. Вам трэба ведаць гэтыя паняцці. 

Ці выпадкова пісьменнік сустрэчы з Працай, Бядой і Цярпеннем падаў менавіта ў такім парадку?
-         Што сцвярджае пісьменнік гэтымі вобразамі?
-         Як вырашаецца ў апавяданні праблема сэнсу і каштоўнасці чалавечага існавання?
-         У якім эпізодзе твора гэта праблема выяўлена ў прытчавай форме?
-         Што агульнага паміж прытчай і апавяданнем? 
- Якая асноўная праблема твора? 
- Шлях да жывой вады- што гэта? 
-         У чым заключаны сімвалічны сэнс вобраза жывой вады?
-         Для таго каб дрэва расло, яго трэба паліваць. А што неабходна для шчасця чалавеку?
-          Чым заканчваецца апавяданне? Што сцвярджае аўтар? 
-          Ці з’яўляецца твор актуальным у наш час?
 -          У чым сэнс чалавечага жыцця?
Знайдзіце  адказы на ўсе гэтыя пытанні.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская мова
Паўтарыце правапіс часціц не(ня) з рознымі часцінамі мовы. Устаўце прапушчаныя літары і абавязкова растлумачце правапіс. 

(не) згода, а сварка,  (ня, не)  навісць,  (не) праўда, а хлусня, (не)  давыканаць,  (не)  навідзець, (не) падкрэсленае слова, (не) хта, (не)  калі, машына (не) адрамантавана, (не) пакоіцца, (не) даглядзець, (не) здаровіцца, (не) шырокая рэчка, а вузкая, (не) закончаная, а толькі пачатая праца, (не) думаючы, (не) напісана, (не) зжатае камбайнамі жыта, (не) трэба ісці, (не) думаючы. 
Рабяты, знайдзіце, што абазначаюць словы 
капірайтар, Event–мэнаджар. 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская літаратура 
Рабяты , рыхтуемся да ўрока беларускай літаратуры па тэме"Развіццё беларускай літаратуры ў пачатку XX стагоддзя".прапаную вам звярнуць увагу на інфармацыю, змешчаную ніжэй. Паспрабуйце запоўніць пустыя месцы. Прачытайце для гэтага артыкул падручніка ( с.176-181)

 Развіццё беларускай літаратуры ў пачатку XX стагоддзя
XX ст. Гэта новы і надзвычай важны этап у развіцці ўсёй нацыянальнай культуры. У  Беларусі ён называўся  перыядам _______________. У той жа час XX  стагоддзе было цяжкім, разбуральным, крывавым: дзве сусветныя вайны- Першая (1914-1918) і Другая (           ) здратавалі ўсю без выключэння тэрыторыю Беларусі. На беларускіх землях разгортваліся падзеі трох рускіх рэвалюцый (1905-1907, Лютаўская і Кастрычніцкая ______), грамадзянская і савецка-польская вайна (1918-1920). Амаль два дзесяцігоддзі (пасля Рыжскай мірана дамовы 1921г і да 1939г) беларускі народ быў этнічна і палітычна раз’яднаны савецка-польскай дзяржаўнай мяжой. Нягледзячы ні на што, __________19__ г. была створна ________.
         Пачатак стагоддзя стаў часам нараджэння свядомай беларускай ___________. Палітычна аформіўся беларускі нацыянальна-вызваленчы рух.  Вядучую ролю ў ім адыграла _________________(БСГ). Гэта нацыянальная партыя была створана ______ 19___-19___ года. Напачатку мела назву Беларуская __________грамада. Стваральнікамі і кіраўнікамі БСГ з’ яўляюцца Іван і Антон ________, Вацлаў _______, Алаіза Пашкевіч /Цётка/, /Карусь Каганец/, Алесь Бурбіс. Першы з’ езд адбыўся ў 19____ годзе.
Цэнтрам  грамадска-культурнага, тэатральна-літаратурнага жыцця  на Беларусі ў пачатку XX была ______.
На Беларусі ў гэты перыяд актыўна развіваўся друк . З 1902 па 1905 год у Мінску выходзіла газета “ ______________” пад рэдакцыяй Мысаўскога. Пачалі стварацца легальныя беларускія газеты- “Наша _____”, “____ ніва”.   Існаванне газеты “Наша ____” было нядоўгім  з 1-га верасня па 1-га снежня 19___ года. Выйшла ўсяго ___ нумароў. Рэдактарам быў мала вядомы  інжынер Іван _______. Нашу долю” называюць _________ беларускага друку.
Асаблівую ролю ў нацыянальным адраджэнні, развіцці літаратуры і мастацтва, арганізацыі літаратурнага працэсу адыграла штотыднёвая газета “Наша ніва”.  Створана газета ў снежні 19___ года і праіснавала да жніўня 19____г. На працягу доўгага часу рэдактарам-выдаўцом быў Аляксандр ______ /з 1906 па 1914 год /.У газеце друкаваліся  Якуб _____, Ядвігін ___ , ______ Палуян, Змітрок Бядуля,  Максім _______,  ______ Гарэцкі , Цішка Гартны…
Апрача “ Нашай долі” і “ Нашай нівы” выходзілі і іншыя газеты: штотыднёвая газета “ _______”  (тут друкаваліся Андрэй Зязюля, Алесь Гарун, Ян Пазняк, Казімір Сваяк); першы беларускі дзіцячы часопіс “ _______” , які выдавала  ______;   часопіс “ Саха”.
Акрамя развіцця друку, XX стагоддзе адметна яшчэ і зараджэннем беларускага нацыянальнага тэатру. У 19___ годзе ўтварылася Першая беларуская трупа Ігната ________. Тэатр Буйніцкага аб’ ездзіў з гастролямі практычна ўсю Беларусь.  Недарэмна Ігната Буйніцкага яшчэ пры жыцці называлі “___________ беларускага тэатра”.
 У пачатку XX ст. ажыўляецца перакладчыцкая дзейнасць. Янка Купала і Якуб Колас перакладалі творы _________, Сянкевіча, Славацкага, _______. Развіваюцца  жанры прозы,  жанры класічнага верша: ______, трыялет, тэрцэт…(Максім Багдановіч), _______(Ядвігін Ш, Змітрок Бядуля, Зоська Верас). Пачынаюць развівацца ___________ жанры: Карусь Каганец “Модны шляхцюк”, Янка Купала “_________”, “Раскіданае _________”. Гэтыя творы складаюць залаты фонд беларускай літаратуры.
Беларуская літаратура , дзякуючы вялікай працы яе стваральнікаў, атрымала падтрымку і прызнанне ў славянскім свеце. Творы Купалы, Коласа, Цёткі перакладаліся на ______, рускую, _________, чэшскую мовы.
Нездарма Іван Пятровіч Чыгрын гаварыў пра пачатак 20 стагоддзя ў беларускай літаратуры як пра непаўторная пару, якую інакш і не назавеш як найярчэйшай старонкай яе чарговагаабуджэння.


-----------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская літаратура (01.02.17)
"Тарас на Парнасе"

Рабяты, вам патрэбна перачытаць паэму "Тарас на Парнасе" і запоўніць прапанаваную на ўроку табліцу:

Прадстаўнікі Парнаса
У рымскай міфалогіі
Вачамі Тараса





Не забывайце пра канспект, складзены на ўроку. 

ДАДАТКОВАЕ ЗАДАННЕ !!!
Хто хоча атрымаць высокі бал, выканайце прапанаванае заданне:
Працуючы са зместам паэмы, падрыхтуйце цытатную характарыстыку галоўнага героя па дадзенай схеме. Падрыхтуйце яе выразнае чытанне.

Тарас – лепшы прадстаўнік свайго народа
(цытатная характарыстыка)
Паэма-твор глыбока нацыянальны. І робіць яго такім вобраз беларускага селяніна Тараса. Гэта чалавек сумленны ў адносінах да даручаных абавязкаў:
Чуць золак-стрэльбу ен за плечы,
Заткне сякеру за паяс,-
Заўседы ходзіць бор сцярэгчы
І птушак біць з ружжа Тарас.
У пачатку паэмы ен паўстае перад чытачом пакорным, ціхім, прыслужлівым:
………………………………………….
Ен натуральны, без жадання прыпісаць сабе неўласцівыя рысы:
…………………………………………..
Герой цікаўны, дапытлівы:
…………………………………………
Умее тактоўна, з пачуццем уласнай годнасці трымаць сябе ў кампаніі:
……………………………………………
Яму ўласцівы народны гумар:
……………………………………………
Тарас умее бачыць прыгожае і захапляецца ім:
…………………………………………..
Герой вельмі таленавіты:
…………………………………………..
Вобраз Тараса –доказ таго, што беларуская літаратура павінна заняць дастойнае месца на літаратурным Алімпе.

Поспехаў !
------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская літаратура  (НА 25.01.17) 
 Рабяты, не забудзьце, што вам неабходна прачытаць твор Яна Баршчэўскага "Плачка".  
Хто хоча атрымаць дадатковыя балы, прачытайце твор Яна Баршчэўскага "Сын буры".
Знайсці дадзеныя творы можна на гэтым сайце.
Прыкладныя тэмы сачыненняў па творчасці Яна Баршчэўскага
1. Алегарычны сэнс вобраза Белай Сарокі.
2. Алегарычны сэнс вобраза Плачкі. 
3.Нацыянальныя рысы ў творчасці Яна Баршчэўскага. 
4. Маральна-этычныя праблемы ў творы Яна Баршчэўскага "Белая Сарока". 
Аб'ём сачынення- 2-3 старонкі. 
Спадзяюся на вашы добрыя адказы на ўроку ў панядзелак.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------
Беларуская літаратура ( на 19.01.17)
Ян Баршчэўскі "Белая сарока"
Рабяты, рыхтуючыся да ўрока беларускай літаратуры па апавяданні Яна Баршчэўскага "Белая Сарока", паспрабуйце знайсці адказы на наступныя пытанні:
- Якія народныя традыцыі звязаны са святам Вадохрышча?
- Як і дзе жыў пан Скамароха?
- Чаму пасланец Белай Сарокі прыляцеў менавіта да Скамарохі ? Чым спакусіў пана?
- Хто такая Белая Сарока?
- Як было загадана пану прыняць незвычайную госцю?
- Што снілася ў гэтую ноч паданным пана? Які прарочы сэнс маюць гэтыя сны?
- Як выглядала Белая Сарока? Як яна з'явілася ў пакоі пана? Адкуль прыляцела, і што бачыла ў час палёту?
- Як сустракалі паны Белую Сароку?
- Ці спраўдзіліся прадчуванні простых людзей?
- Каму здрадзілі пан Скамароха і іншыя паны? Што атрымалі за гэтую здраду?
- Якое зло пакінула Белая Сарока ў нашым краі?
- У чам сутнасць здрады панства?
- Што ў апавяданні рэальнае, а што фантастычнае?
- Якую думку хоча данесці да чытача аўтар апавядання?

Выкарыстоўваючы звесткі з міфалогіі, паспрабуйе адказаць на пытанні:
-Чаму сабака пана Скамарохі ў час з'яўлення Белай Сарокі і яе пасланца спіць?
- Чаму нячыстая сіла з'яўляецца праз акно, а не праз дзверы?
-У час сустрэчы з Белай Сарокай і яе пасланцом рэзка мяняецца надвор'е. Чаму гэта адбываецца?
Праслухаць твор можна тут.

Комментариев нет: