}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Ствараем самі

Лепшыя работы вучняў 5 класа
Параска пякла пірог. Прыйшоў Піліп. 
- Параска, прыгажуня, пачастуй пірагом",- папрасіў Піліп.
Параска прыветліва паглядзела. Потым пачаставала Піліпа пірагом. Піліп, падзякаваўшы Парасцы, пайшоў падыхаць паветрам, палюбавацца прыгажосцю прыроды, паслухаць песні птушак.  ( Якута Марыя)

Скакала сіваваронка сцежкаю. Смутная, стомленая. Спазнала спалох: сустрэла сокала. Страшна сіваваронцы. Сасна стала схованкаю сіваваронцы. 

Скакала, скакала сіваваронка, спаткала слімака. Скардзіцца слімаку: "Стамілася, спалохалася, ссівела, стала сапраўднай сіваваронкай". Слімак сказаў:
- Слімакі самыя слабыя- сховішча самае спраўнае!( Кабыляк Павел)



Верш" Мая мама"
Чароўныя цуды здараюцца,
Бяда не здаецца бядой,
І сонца ярчэй усміхаецца,
Калі мая мама са мной.
Ніхто так як мама не можа
Любіць, суцяшаць, шкадаваць.
Ніхто не ўмее так слухаць,
Казаць, калыханку спяваць.
Усюды яна паспявае,
Для кожнага знойдзе свой час.
І што б не рабіла, заўсёды
Усе яе думкі пра нас.
Я веру ёй і не баюся,
І смела пакрочу ў свет.
Матуля, як Божая Маці,
Мяне абароніць ад бед.
                        Дар'я Карповіч

Зямля пад белымі крыламі
Краін у свеце вельмі многа,
Але другой такой няма.
Блакіт нябёс, крыніц журчанне,
У жыце кветка васілька.
Вясной над ёй прыгожа, горда
Лятаюць, кружацца буслы.
Здаецца, што нясуць іх крылы
Спакой і шчасце ўсёй зямлі.
Краіна цудамі багата:
Нясвіжскі замак, пушча, Мір,
Цар-дуб, зубры, азёры, хаты,
Нібыта ў казку трапіў ты.
Цябе сустрэнуць хлебам-соллю.
На стол засцелецца абрус.
Хто ж гаспадар?
Гасцінны, шчодры, упарты, вольны беларус.
Ён не няшчасны, не забіты,
Як меркавалі ў старыну.
А  мудры і таленавіты,
Шануе спадчыну сваю.
Яе магутнасць, сілу, веліч
Услаўлялі ў радках сваіх
Купала, Колас, Караткевіч,
Каб мы не забывалі іх.
У нас верылі, і мы павінны
Надзеі продкаў апраўдаць.
Зямлю пад белымі крыламі
Любіць заўжды і зберагаць.
                         Дар'я Карповіч



Праект "Я слаўлю мамы светлае імя"

Спасылка на фота

Комментариев нет: