}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Вучням 11 класа

Аляксей Дудараў  "Князь Вітаўт"

1. Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазіцыі. 
2. Вобраз князя Вітаўта .
3. Вобраз Ягайлы. 
4. Апераджаючае заданне: Падрыхтаваць прэзентацыю "Алесь Разанаў. Жыццёвы і творчы шлях"

********************************************************************************

Тэмы сачыненняў 
па беларускай літаратуры

Вайна і сучаснасць у творах Івана Навуменкі.
Шырокі тэматычны змест паэзіі Н.Гілевіча.
“Несмяротнае матчына слова” (па творчасці Н.Гілевіча)
Раман у вершах “Родныя дзеці” Н. Гілевіча — вострасюжэтны твор пра сучаснасць.
Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей у навелах Г.Марчука.
Лёс моладзі ў гады вайны з фашызмам (па творы І.Навуменкі “Сямнаццатай вясной”).
Тэма Радзімы ў творчасці Р.Барадуліна.
Асноўныя тэмы і вобразы лірыкі Р.Барадуліна.
Тэматычная палітра паэзіі Я.Янішчыц.
Вобраз малой радзімы ў паэзіі Я.Янішчыц.
Любоў мая, ты песня і маркота...” (творчасць Яўгеніі Янішчыц).
Памяць мінулай вайны ў апавяданні І.Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”.

******************************************************
Творчасць Я.Янішчыц 
( 1-ы ўрок)
Прэзентацыя "ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ"
Жыццёвы і творчы шлях.
Выразнае чытанне і аналіз вершаў : “Над смутным днём, раптоўнай катастрофай...”, “Вячэрнія радкі”, “Падставіць голасу лісток”, “Прягаршчы святла”, “Рамяство”, “Паэтэса”. Пытанні, якія неабходна разгледзець пры аналізе:
1.      Якія сказы ў вершах паэтэсы гучаць як сапраўднае прароцтва?
2.      Як яны раскрываюць прызначэнне паэтэсы-жанчыны?
3.       Як у вершах Я.Янішчыц спалучаецца паэтычнае з жаночым? Якога мастацкага эфекту гэта дазваляе дасягнуць?
3. З чым супастаўляе паэтэса нараджэнне верша?
4. Якім бачыць Я.Янішчыц прызначэнне сапраўднага паэта?

Другі ўрок па творчасці Я.Янішчыц
Першая група разглядае вершы, прысвечаныя хараству роднай зямлі. Выразна чытаюцца творы “Прыедзь у край мой ціхі…”, “Старана мая азёрная…”, “Палессе”, “Чаму ніколі не баюся я…”,”Не воблака, а проста аблачынка”,  а потым аналізуюцца па наступных пытаннях:
1. Якія пачуцці выклікалі гэтыя творы ў вас?
2. Якой паўстае ў іх родная прырода?
3. Да якіх герояў звяртаецца паэтэса ў гэтых вершах?
 Другая група звяртаецца да тэмы патрыятызму. Выразна чытаюцца і аналізуюцца вершы “На тралёўцы лёсу”, “…І прасвечваюць нашыя сэрцы”, “Над хронікай 30-х гадоў”, “Аб масе”, “Ці гэта мы?”:
1. Як вы лічыце, чаму паэтэса уводзіць у свае творы элементы публіцыстыкі?
2. Які сэнс укладвае Я.Янішчыц у слова “народ”?
 3. Дакажыце, што ў сваёй грамадзянскай лірыцы паэтэса звязала сучаснае з мінулым.
4. Як звязаны лёс паэта з лёсам народа?
Трэцяя група звяртаецца да тэмы кахання. Выразна чытаюцца вершы “Сухі і маланкай апалены ствол”, “Кахання сад і ластаўка вясны”, “І сямейная картай бітая…”, “За тое, што разбурана душа”, “Ты пакліч мяне. Пазаві..”, “Любоў мая”,  а потым адбываецца іх аналіз:
1. Прасачыце дыялектыку пачуцця ад дзявочых вершаў да драматычных адкравенняў на схіле жыцця. Пра што яна сведчыць?
2. Дакажыце, што трагічнасць кахання – гэта сведчанне сапраўднай яго глыбіні.
3. Аб чым сумуе лірычная гераіня Я.Янішчыц?
4. Якія пачуцці выклікае ў вас лірыка кахання паэтэсы?


Верш “Ты пакліч мяне. Пазаві”  неабходна будзе вучыць  на памяць. 

*******************************************
Рабяты, прапаную тэмы сачыненняў па творчасці Васіля Быкава
  • Гуманістычны пафас ваеннай тэмы ў прозе В. Быкава.
  • Трагічны лёс беларускага сялянства ў аповесці В. Быкава “Знак бяды”
  • Пятрок і Сцепаніда Багацькі — носьбіты векавой хрысціянскай маралі ( па аповесці В.Быкава “Знак бяды”)
  • “Свае” і чужыя ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”.
  • Духоўны выбар герояў у аповесці В.Быкава “Сотнікаў”
  • Гераічнае і трагічнае ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”
  • Праблема здрадніцтва ў аповесцях В.Быкава “Сотнікаў” і “Знак бяды”
  • Філасофія жыцця і смерці: духоўныя лабірынты герояў аповесці В.Быкава “Сотнікаў”
  • Знакі бяды ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”
  • Вайна- памяць і боль народа. 
Нагадваю асноўныя ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД САЧЫНЕННЕМ

  1. Пішыце сачыненне толькі па прачытаным Вамі творы.
  2. Удумайцеся ў назву тэмы, вызначце асноўную думку, яе трэба будзе даказаць.
  3. Удакладніце дату стварэння твора, гістарычныя падзеі, у час якіх адбываецца дзеянне.
  4. Падабраўшы дадатковую літаратуру, прачытыйце пра аўтара і гэты твор, адзначце  ўдалыя на Ваш погляд азначэнні і думкі.
  5. Выразіце асабістыя адносіны да праблемы і героя.
  6.  Выбярыце тып маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне) для Вашага сачынення.
  7. Складзіце прыкладны план.
  8. Не бойцеся коратка пераказваць змест тэксту, але выбярыце такія эпізоды, якія адказваюць на пытанні, вызначаныя Вамі ў дадзеным пункце плана.
  9. Падбіраючы цытаты, памятайце, яны не павінны быць вельмі доўгія. Калі магчыма, прывядзіце выказванні крытыкаў ці вядомых пісьменнікаў пра гэты твор ці героя.
  10. Напішыце чарнавік, прачытайце яго ўслых, зрабіце патрэбныя выпраўленні.
  11. Праверце граматнасць. Не лянуйцеся звяртацца да слоўнікаў. Пазбягайце абаротаў і слоў, у значэнні і напісанні якіх сумняваецеся.
  12. Звярніце ўвагу на афармленне сачынення. Падзел тэксту на абзацы павінен быць лагічна абаснаваны.
  13. Перапішыце сачыненне, абавязкова перачытайце яшчэ раз, праверце, ці няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.
АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ
ЦЫТАТА – гэта даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.
1. Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем:
П. Глебка з поўнай падставай пісаў:“Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў.”
  2. Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп’е:
У нас любяць цытаваць цудоўныя радкі Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
Калі скарочаная цытата стаіць пасля аўтарскіх слоў, то яна пачынаецца з маленькай літары:
В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: “…слова, – пісаў ён – покрыва, адценне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова.”
      Калі скарочаная цытата стаіць у пачатку сказа, то яна пачынаецца з вялікай літары:
“…Роднае слова – гэта першая крыніца, праз  якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет,”  –  справядліва ўказваў Якуб Колас.
3. Цытата можа ўводзіцца ў аўтарскую мову і як частка сказа. Тады яна бярэцца ў двукоссе, але пішацца з малой літары:
Паэт не тоіць сваіх пачуццяў, ён шчыра радуецца, што “ўсюды сонца залатое
роўна ўсім свеціць”, што на змену бацькам выходзіць маладая змена..
4. Калі цытата – вершаваны тэкст, у якім захоўваюцца вершаваныя радкі і строфы арыгінала, то двукоссе звычайна не ставіцца:
А мы сабе сеем і сеем
Пшаніцу, і радасць і кветкі,
Ачышчаным сеем насеннем
Шчаслівыя нашы палеткі.
Так пісаў у свой час наш вялікі народны паэт Янка Купала.
Алгарытм  напісання сачынення – разважання
   1. Сачыненне-разважанне мае строгую кампазіцыю:
 уступ – асноўная частка – заключэнне;
2. ва ўступе выкладаецца тэзіс – асноўная думка;
3. асноўная частка – разгортванне тэзіса;
4. заключэнне і ўступ паміж сабой цесна звязаны па сэнсе;
5. добра, калі для пацвярджэння сваіх думак будуць выкарастаны цытыты з твораў, якія вы аналізуеце;
6. упрыгожаць сачыненне цытаты з твораў сучасных пісьменнікаў, выказванні вядомых вучоных .
*********************************************************************************
Тэма. Маштабнасць характараў герояў аповесці В.Быкава "Знак бяды"
Прапаную падрыхтаваць паведамленні на наступныя тэмы:
1. Шлях да подзвігу Сцепаніды. 
2. Шлях да подзвігу Петрака. 
3. Вобраз ворагаў-іншаземцаў у творы. 
4. Адкуль бярэ вытокі здрадніцтва?
5. Вобраз Каландзёнка. 
6. Вобраз Недасекі. 
7. Вобраз Гужа. 
8. Жыццёвыя прынцыпы Петрака і Сцепаніды. 
!!!!!  Працую на "10" 
1. Прэзентацыя "Знакі бяды ў аповесці".
2. Стварыць тэст па творы В.Быкава "Знак бяды".
3. Стварыць тэст па творчасці В.Быкава. 

********************************************************************************
Тэма. Вобразная сістэма аповесці В.Быкава "Сотнікаў"
Прапаную падрыхтаваць паведамленні на наступныя тэмы:
  1.  Гісторыя стварэння твора. 
  2. Вобраз Сотнікава. 
  3. Вобраз Рыбака. 
  4. Вобраз хлопчыка ў будзёнаўцы. Для чаго аўтар уводзіць гэты вобраз?
  5. Персанажы другога плана. Іх характарыстыка(стараста, Бася, Дзёмчыха).
  6. Вобразы паліцэйскіх-прыслужнікаў.
  7. Філасофская думка пра магчымасць чалавека ў бесчалавечных абставінах( раздзел 18). 
  8. Пейзаж у аповесці.
  9. Мастацкія дэталі ў творы. 
ЗАДАННІ:
1. Пераказаць эпізод допыту Рыбака. Зрабіць аналіз. 
2. Пераказаць эпізод допыту Сотнікава. Зрабіць аналіз. 
3. Скласці параўнальную табліцу.
Думкі герояў у безвыходнай сітуацыі
Сітуацыя
Рыбак
Сотнікаў








!!!Выканай заданне- атрымай +2 балы на ўроку


Прааналізуйце сучаснае віншаванне і скажыце, якіх элементаў не хапае, выкажыце свае меркаванні наконт зместу пажадання.


Сударыні! Жанчыны!Грамадзяначкі!Проста ледзі і жалезныя ледзі! Місы і місісы! Жадаем вам шчасця ў менеджменце, добрага сямейнага кансенсусу! І каб у вас ніколі не было стагнацыі, а наадварот- прэзентацыі па ўсіх артыкулах! Моцнага вам іміджу ў працы, прыгожага фэйсу і выдатнага спонсара ў быце! Карацей, выдатнай вам альтэрнатывы ў сямейным жыцці…

********************************************************************************
Тэма. Васіль Быкаў. Жыццёвы і творчы шлях
Рабяты, праглядзіце відэафільм і падрыхтуйце 10 самых цікавых і арыгінальных пытанняў, якія зможаце задаць на ўроку аднакласнікам. 

!!!!!  Працую на "10"
Стварыць прэзентацыю "В.Быкаў. Жыццёвыі творчы шлях ".
                               Скласці відэавіктарыну па творчасці В.Быкава. 
                               Стварыць прэзентацыю "Асаблівасці творчасці В.Быкава". 
*********************************************************************************

!!!Знайдзіце адказы на наступныя пытанні- атрымай +2 балы на ўроку
1. Самы старажытны ўзор пісьма быў знойдзены ў ________________. Датуецца ён _____________________ і ўяўляе сабой ____________________________________________.
2. Самая старажытная літара ____ засталася нязменнай. У такім выглядзе яна была прынятая ў фінікійскім алфавіце(каля тысячы трохсот гадоў да нашай эры).
3. Самы доўгі алфавіт утрымлівае ________.
4. Самы кароткі алфавіт утрымлівае ____________.
5. Самая вялікая колькасць галосных ___________ налічваецца ў мове саданг (Цэнтральны В’етнам).
6.  Найменшая колькасць галосных ________ у ________ мове.
7. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе?

********************************************************************************
Пытанні да ўрока па тэме "І. Шамякін "Сэрца на далоні" . Сюжэтныя лініі  твора

Сюжэтная лінія Зосі Савіч
1.     Дзе мы ўпершыню сустракаемся з Зосяй? Якой прадстала Зося пры першым спатканні з доктарам Ярашам? ( абапіраючыся на тэкст).
2.     Як ставіцца Зося да ўласнага жыцця? ( абапіраючыся на тэкст)
3.     Як характарызуе Зосю жаданне жыць пасля столькіх выпрабаванняў, што выпалі на яе долю?
4.     Зося- моцная натура, у яе вялікі запас жыццёвых сіл. Да жыцця , свайго і чужога, яна ставіцца як да найвялікшай каштоўнасці.Прывядзіце прыклады ў пацвярджэнне гэтай думкі (абапіраючыся на тэкст)(эпізод выратавання Віктара, выратаванне Сажаня, дапамога падпольшчыкам, імкненне знайсці Тараса…)
5.     Што падтрымлівала Зосю ў яе жаданні жыць пасля сустрэчы з доктарам Ярашам у клініцы?
6.     Чаму Зося імкнулася перамагчы сваё пачуццё да Яраша? 
7.     Прачытайце апошнія радкі рамана. Чаму аўтар менавіта так завяршыў свій твор, а не пакінуў Зосю шчаслівай і здаровай побач з Ярашам?

Сюжэтная лінія Яраша
1.     Прасачыце лёс Яраша ад пачатку яго станаўлення як грамадзяніна і да сталасці. Якія падзеі і людзі і як паўплывалі на яго светапогляд?
2.     Як змяніліся погляды доктара Яраша? 
3.     Як у сюжэтнай лініі Яраша пераплятаюцца вобразы Галіны Адамаўны, Віктара, Машы, Тамары Аляксандраўны Гаецкай, Тараса?
4.     Якую паралель адносна вобраза Зосі можна правесці паміж Ярашам  і Шыковічам? 
5.     Як характарызуе Яраша выпадак, калі два  хлопчыкі падарваліся на міне?
Сюжэтная лінія Шыковіча
1.     Чаму аўтар абраў для свайго героя менавіта прафесію журналіста?2.     Чаму Шыковіч вырашыў заняцца даследаваннем справы доктара Савіча?
3.     Якую ролю ў развіцці гэтага героя адыгрывае Гукан?
4.     Як Шыковіч ставіцца да Зосі?
5.     Чаму ў сям’і Шыковіча дзеці адчуваюць сябе нешчаслівымі?

Паўтарыце, што такое раман, сюжэт. 

*****************************************************************************

Правер сябе і падрыхтуйся да слоўнікавага дыктанта. 
Тры_, с_рдэчны, ж_мчужына, экз_мпляр, ж_тон, р_форма, шын_ль, каф_, м_н_джмент, с_рвіс, кр_вавы, канц_лярыя, ц_р_монія, др_зіна, шніц_ль, Ланд_р, ст_гадовы, д_браякасны, ч_рнавалосы, шкл_вата, шкл_завод, ф_таплёнка, м_тавоз, кін_афіша, паў_востраў, кр_вацячэння, кр_васмок; дз_вяты,  бал_рына, _фрэйтар, с_ржант, к_раміка, спов_дзь, кашл_ць, ма_нэз, жецц_любівы, земл_мерны, в_лікарослы, в_лікадзяржаўны, в_лікаўзроставы, м_дазбор, м_даварэнне, рады_кропка, рады_нукліды; а_л, фа_на, а_кцыён, тра_р, но_-ха_, па-_чарашняму; смаргон_скі, штос_ці, хатын_скі, восен_скі, бутон_чык, прамен_чык, выл_ецца, дз_як, мыш_як, салаў_ны; акард_он, мадо_на, ду_ра(расліна), імян_ы, шкл_ны, заведзен_ы, контр_гра, дэз_нфармацыя, супер_нфекцыя, пед_нстытут, рас_ада, ра_чыніць вокны, ра_чыніць цеста, рас_чапіць палена, капус_ны, міласэр_ны, палес_кі, добру_скі, лі_скі, перапі_чык, пад _льдзінай, _мгненна, без _льгот, _ордэн, _устрыца, лапа_ухі, на_огул. 
*********************************************************************************
Тэма . Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна 
Рабяты, праглядзіце відэафільм  і адкажыце на прапанаваныя пытанні. Гэта       дапаможа ў падрыхтоўцы паведамлення "Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна".

     
 Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна

  •    У якой вобласці і калі нарадзіўся Іван Шамякін?
  •    Чаму І.Шамякін з дзяцінства любіў лес?
  •   Што было прычынай таго, што будучы паэт змяніў некалькі школ?
  •    Дзе вучыўся І.Шамякін?
  •  У якой газеце працаваў І.Шамякін падчас вучобы?
  •   Дзе застала будучага пісьменніка Вялікая Айчынная вайна?
  •  У якой газеце працаваў І.Шамякін падчас Вав?
  •  Кім працаваў І.Шамякін пасля вайны?
  • Што прадвызначыла далейшы лёс пісьменніка?
  •   Галоўным рэдактарам якога альманаха быў І.Шамякін?
  •  У якім жанры найбольш праявіўся талент І.Шамякіна?
  •    Які ён, герой, І.Шамякіна?
  •   Якія тэмы з’яўляюцца галоўнымі ў творчасці пісьменніка?
  •   Эпічныя творы:
  •   Драматычныя творы:
  •   Мастацкія стужкі:
  •   У якім годзе не стала І. Шамякіна?
  •   У чым жа сакрэт поспеху І.Шамякіна? 
=======================================================================

Комментариев нет: