Дарагія сябры! Рада вітаць вас !
Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.
Дыдактычныя матэрыялы, інтарактыўныя вучэбныя і займальныя практыкаванні, тэставыя заданні, вучэбны матэрыял дадзенага рэсурса дапамогуць навучэнцам пашырыць веды па беларускай мове і літаратуры, замацаваць і ліквідаваць прабелы ў ведах.
Настаўнікам матэрыял, змешчаны на старонках блога, дапаможа павысіць эфектыўнасць навучання, стварыць прадуктыўную атмасферу на ўроку, развіваць творчы падыход да вырашэння пастаўленых задач, фарміраваць элементы інфармацыйнай культуры.
Спадзяюся, што кожны з вас знойдзе для сябе шмат цікавай і карыснай інфармацыі.