}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Вучням 6 класа


Тэма. К.КРАПІВА- БАЙКАПІСЕЦ
Рабяты, вам неабходна прачытаць артыкул " Пра байку"( с.283-285). Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:
- Што такое байка?
- Хто з'яўляецца героямі баек?
- Якая асноўная мэта байкі?
- З якіх частак складаецца байка?
- Калі і дзе ўзнікла байка?
- Назавіце першага байкапісца.
- Хто з'яўляецца славутым байкапісцам французскай літаратуры? рускай літаратуры?
- Хто з'яўляецца аўтарам першых беларускіх баек?
- Чым байка адрозніваецца ад іншых камічных твораў?
- Якіх беларускіх байкапісцаў вы ведаеце?

==============================================

 Прачытаць твор В. Адамчыка " Салодкія яблыкі".Падумайце, як адказаць на наступныя пытанні: 
- Чаму вяскоўцы вырашылі, што абавязкі старасты будуць выконваць па чарзе?
- Чаму Марыля абурылася, калі "старасту" прынеслі да яе?
- Якія гаспадарчыя работы ўваходзілі ў абавязкі Тоніка?
- Чаму Тонік указаў паліцэйскім на хату Мокуця, калі тыя спыталі, у каго ёсць конь?
- Чаму Тонік устрывожыўся больш,чым Арсенік, калі конь суседзяў вырнуўся дадому без гаспадара? 
- Якія эпізоды сведчаць аб тым, што Тонік перажывае за свой учынак?

 Вашы прыгожыя і дакладныя адказы дапамогуць атрымаць высокія балы. 
=============================================
Рабяты, паспрабуйце выканаць анлайн-тэст( Конкурс па беларускай мове "Буслік")
==============================================
Беларуская мова 
Рабяты, не забудзьце вывучыць правіла "Прыметнікі з суфіксамі -ск-". Калі ўзнікнуць цяжкасці пры выкананні дамашняга задання, патрэніруйцеся на наступных практыкаваннях. 
==============================================

Хто такі Францыск Скарына? Дзе і калі нарадзіўся? Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры?..
На гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабуйце знайсці адказы, праглядзеўшы невялікае відэа.




=============================================

Тэма. Біблейскія вобразы ў батлейцы
- Як называўся ў даўнія часы вандроўны лялечны тэатр?
- Адкуль паходзіць яго назва?
- Як была ўладкавана батлейка?
- Якія персанажы дзейнічалі ў батлейцы?
- Дзе можна пабачыць батлейку ў наш час?
Адказаць на гэтыя пытанні дапаможа наступнае відэа. 

Прыемнага прагляду!



Цар ІРАД




========================================================================

Паўтарыце разрады прыметнікаў. У гэтым вам дапаможа  практыкаванне.
--------------------------------------------------------------------------------

Віктарына " Біблія- вечная і дзівосная кніга!
     З якой мовы і як перакладаецца слова " Біблія"?
     - Колькі аўтараў прымалі ўдзел у складанні гэтага пісьмовага помніка?
      - Якія кнігі складаюць Стары Запавет?
      - Якія кнігі ўваходзяць у Новы Запавет?
      - Хто такі Ісус Хрыстос?
      - Як перакладаецца з грэчаскай мовы слова " Хрыстос"?
      - Што такое псалмы?
      - Якую дамову заключыў Бог з народам Ізраіля?
      - Хто такі Збавіцель?
      - Як перакладаецца з грэчаскай мовы слова " Евангелле"?
      - Чаму, на вашу думку, Біблія з'яўляецца самай вядомай кнігай у свеце?
  БІБЛЕЙСКІЯ ПАДАННІ

Стварэнне свету
Паспрабуйце, чытаючы твор, запоўніць табліцу. Гэта дапаможа не памыліцца.
Дзень
Што ў гэты дзень зрабіў  Бог?
Дзень першы

Дзень другі

Дзень трэці

Дзень чацвёрты

Дзень пяты

Дзень шосты

Дзень сёмы


Рабяты! Памятайце пра дадатковыя балы!
+ 1б.- Прынесці Біблію.
+ 2б.- Знайсці і прынесці мультфільм пра стварэнне свету
 ( паводле Бібліі).
Жадаю поспехаў у падрыхтоўцы да ўрока!

1 комментарий:

Тареса Нарон комментирует...

Вялікі дзякуй Вам за вашу працу!