}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Беларуская мова 8 клас


Рыхтуемся да праверачнай работы!
Паспрабуйце выканаць прапанаваныя заданні. Паўтарыце віды выказнікаў, даданыя члены сказа і іх віды, правапіс прыдаткаў

1.Дзейнік можа быць выражаны...
а) назоўнікам; б) прыметнікам;  в) займеннікам; г) зваротакам; д) прыслоўем; е) акалічнасцю; ё) неазначальнай формай дзеяслова; ж) непадзельным словазлучэннем.
2. Прыдатак – гэта…
а) азначэнне, выражанае назоўнікам у назоўным склоне;
б) дапаўненне, якое дапасуецца да назоўніка;
в) акалічнасць, якая дапасуецца да выказніка.
3. Вызначце від азначэння:  дапасаванае (д), недапасаванае (н).
а) беларускія лясы; б) дом з цэглы; в) дарога дадому; г) свежае паветра; д) дапаможны дзеяслоў;  е) паліто брата.
4.Зрабіце сінтаксічны разбор сказа.
Вясной дзяцел слухаў звонкія песні драздоў, івалгі і пералівы салаўя.
5.Запішыце сказы згодна з умоўнымі графічнымі абазначэннямі.
а) На невялічкай прагаліне стаяла прыгожая асіна.
б) Пад самай верхавінай на яе гладкім ствале выдзеўб дзяцел дупло і зрабіў сабе гняздо.
6.Выпішыце са сказаў выказнік, вызначце яго від.
а) Паміж каранёў разложыстых дрэў выбівалася невялікая рачулка.
б) З прыходам вясны шырокая плынь талай вады пачынала заліваць прыбярэжныя кусты і лес.
7. Вызначце сказы, у які прыдатак на пісьме аформлены няправільна.
а) Славен, грозен і ты, і твой хорам- астрог, б’е ад сцен-цэгел лёдам зімовым.
б) Клубястыя хмары паплылі далей, зганяе іх гром чарадзей.
в) Плыве ў свет рака Бяроза.
9.Суаднясіце акалічнасці з адпаведнымі разрадамі.
1. Заначую пад ракітай                                   1.Часу                              5. Прычыны
2.Стаяла нерухома                                          2.Месца                           6. Умовы
3. Жыць для шчасця                                       3.Спосабу дзеяння          7.Мэты
4.Не працавалі з-за дажджу                           4.Меры і ступені              8. Уступкі
10. З прапанаваных сказаў зрабіце развітыя.

Наступаюць дні. Вецер не скалыхне. Неба пазірае. Сонейка выглядае. Падарыла восень. 
ЖАДАЮ ЎДАЧЫ!!!
******************************************************
 Да ўрока літаратуры. 

У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ". 
Характарыстыка галоўных герояў
Гораў і Пора-Леановіч
1. Сацыяльнае паходжанне.
2. Знешні выгляд.
3. Погляды на жыццё.
4. Асаблівасці характару.
5. Выяўленне характараў у сцэне сустрэчы з жонкай паўстанца Грыневіча.
6.Паводзіны на дуэлі.
7. Ваша ацэнка дзеянняў і ўчынкаў героя.

Жанчына

1. Сацыяльнае паходжанне.
2. Знешні выгляд.
3. Асаблівасці характару.
5. Выяўленне характараў у сцэне сустрэчы з Пора-Леановічам і Горавам.
6.Выяўленне характару ў канцы твора. 
7. Ваша ацэнка дзеянняў і ўчынкаў героя.
ПАДУМАЙЦЕ!!! Чаму Пора-Леановіч дзякуе Гораву?

*********************************************************************************

Беларуская мова(30.01)
Рабяты, дадзены матэрыял дапаможа пры падрыхтоўцы  дамашняга задання. 


Гісторыя ўзнікнення тэлебачання
Назва “тэлебачанне” паходзіць ад грэчаскага “тэле” (далёка) і лацінскага “візіо” (бачанне).
   Тэлебачанне – перадача адлюстравання на адлегласці. Людзі здаўна марылі аб гэтым: успомніце казкі з іх чароўнымі люстэркамі і сподачкамі з наліўнымі яблыкамі, якія маглі паказаць, што адбываецца "за краем свету”.
    Яшчэ ў 1907 годзе прафесар  Б.Г Розінг прапанаваў спосаб перадачы адлюстравання на адлегласці, а 22 мая 1911 года адбылася першая ў свеце “ тэлеперадача” – на маленькім экране засвяцілася нерухомая кропка.
       Першыя рэгулярныя тэлеперадачы ў нашай краіне пачаліся ў канцы 30-х гадоў, а на пачатку 50-х у многіх дамах засвяціліся “блакітныя экраны”. Першыя тэлевізары мала нагадвалі сучасныя: экран быў велічынёй з паштоўку, і, каб разгледзець вобраз, да тэлевізара прыстаўлялі вялікае павелічальнае шкло. Першыя праграмы ішлі ў прамым эфіры: перадавалася толькі тое, што рэальна адбывалася ў дадзены момант. Сёння часцей за ўсё перадачы рыхтуюць загадзя, запісваюць і ў неабходны момант перадаюць у эфір.
      Безумоўна, і цяпер яшчэ не ў кожным доме ёсць тэлевізар, але сучаснаму чалавеку цяжка ўявіць, што, скажам, 40 гадоў назад тэлевізар быў рэдкасцю, чым сёння – спадарожнікавая антэна.
      Сёння тэлебачанне  аб’ядноўвае ўсе іншыя мастацтвы. Дзякуючы яму мы можам убачыць шэдэўры (лепшыя творы) у музеях любой часткі свету, пазнаёміцца з мастацтвам розных народаў. Акрамя гэтага , на экране нас цешаць такія ўзоры мастацтва, стварыць якія можна толькі сродкамі тэлебачанн,  напрыклад, дуэт спевакоў, адзін з якіх у гэты момант знаходзіцца  ў Мінску, а другі – у Беластоку.
     Тэлевізар у доме – своеасаблівае “ акно ў свет”. З яго дапамогай мы можам даведацца пра апошнія навіны, паглядзець самы новы ці  зусім забыты стары фільм. Музей, тэатр, стадыён – туды мы таксама можам трапіць з дапамогай тэлебачання.       


План-алгарытм пераказу тэлеперадачы


Часткі пераказу
Тэмы
Асноўныя пытанні
Уступ
Тэлебачанне і мы.
Гісторыя ўзнікнення тэлебачання
1.Што такое тэлебачанне?
2.Якое значэнне яно мае ў вашым жыцці?
3.Як і калі з’явілася?
4. Як выглядае сёння?
Асноўная частка
Любімая тэлеперадача, яе змест
1.Якая назва тэлеперадачы?
2.Раскажыце пра гісторыю яе ўзнікнення?
3.Якая яе мэта? Тэма?
4.Хто яе вядучы? Удзельнікі?
5.Раскажыце аб правілах ці парадку правядзення тэлеперадачы.
6.Перакажыце самыя галоўныя ці самыя цікавыя эпізоды гэтай перадачы.
Заключная частка
Роздум і ўражанні
1.Ацаніце майстэрства вядучага, паводзіны і выказванні ўдзельнікаў, культуру іх маўлення.
2.Ці дасягнута мэта перадачы?
3.Раскажыце аб сваіх уражаннях, якія ўзніклі пасля прагляду тэлеперадачы.
4.Ці будзеце вы раіць іншым паглядзець яе?

*********************************************************************************
Звярніце ўвагу на наступныя пытанні. Яны дапамогуць падрыхтавацца да праверачнай работы  па літаратуры 14.11.
- Якія існуюць роды літаратуры?
- Як называецца вершаваны твор  пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, прызначаны для спявання?
-У чым адрозненне лірычнага твора ад эпічнага?
- Параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з'явамі прыроды называецца....?
- Лірычны герой- гэта....?
- У чым адметнасць філасофскай лірыкі?
- Раманс- гэта...
- Сінекдаха- гэта....?

- Як называецца верш, у якім выяўляецца смутак, жаль з прычыны грамадскай несправядлівасці або асабістага няшчасця?

******************************************************
Заданні да ўрока літаратуры (24.10.)
Інты́мная лі́рыка — сукупнасць лірычных твораў пра каханне. А што ж такое каханне? 
Гэта стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці,  агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне «Песні пра каханне» (1978), творы паэзіі пісьмовай — у анталогію «Зорка Венера» (1972).

На гэтым сайце вы пазнаёміцеся з вершамі пра каханне беларускіх аўтараў. Чытайце і захапляйцеся!
==============================================
Заданне на 27.04.
Падрыхтуйцеся да самастойнай работы. Паўтарыце правілы адасаблення акалічнасці. Паспрабуце выканаць тэст.
++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++

Заданне на 01.04. 
На ўроку будзем пісаць самастойную работу па тэме"Зваротак". Паўтарыце правілы. Праверце свае сілы. 
==============================================
Заданне на 25.02.
На ўроку ў сераду будзем пісаць кантрольную тэставую работу, якая ўключае пытанні і заданні па ўсіх пройдзеных тэмах. Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні. Калі ў вас гэта добра атрымаецца, значыць вы падрыхтаваныя, калі не- паўтарыце правілы. 
- Што такое словазлучэнне? Якія спалучэнні слоў не з'яўляюцца словазлучэннямі?
- Якія віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні вы ведаеце? Прывядзіце прыклады на кожны від.
 - Чым просты сказ адрозніваецца ад складанага?
- Які сказ называецца развітым? неразвітым? двухсастаўным? аднасастаўным?
- Чым можа выражацца просты дзеяслоўны выказнік?
- Які выказнік называецца састаўным іменным? састаўным дзеяслоўным? 
- Калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам?
- Якія віды аднасастаўных сказаў вам вядомы? Прывядзіце прыклады.
- Якія члены сказа называюцца аднароднымі? Калі ставіцца і не ставіцца коска паміж аднароднымі членамі сказа? 


==============================================
ЗАДАННЕ НА 23.02.
Самастойная работа паказала, што вы не ведаеце, якія члены сказа называюцца аднароднымі, не ўмееце знаходзіць іх у сказах і правільна расстаўляць знакі прыпынку. Паўтарыце ўсе правілы па гэтай тэме. Спадзяюся, што прапанаваныя тэсты дапамогуць яшчэ раз праверыць  веды і падрыхтавацца да кантрольнай тэставай работы, якая будзе 25 лютага. Аднясіцеся да гэтага сур'ёзна. 
Аднародныя члены сказа і злучнікі пры іх.
Аднародныя і неаднародныя азначэнні
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа 
==============================================
Вось і пачалася самая доўгая і адказная трэцяя чвэрць. Спадзяюся, што вы будзеце вельмі старацца і закончыце яе яшчэ лепей чым другую. Пачынаем працаваць!
Заданне на 14.01.
Паўтарыце правілы па тэме "Аднасастаўныя сказы". Трэніровачны тэст дапаможа лепей падрыхтавацца да самастойнай работы.
==============================================
Заданне на 22.12. 
Дарагія мае  васьмікласнікі!
Не забывайце, што засталося зусім мала ўрокаў да канца другой чвэрці. Паўтарыце правілы, паспрабуйце выканаць наступны тэст. Падобны будзе прапанаваны вам на ўроку. Гэта дапаможа некаторым зарабіць дадатковыя балы і палепшыць адзнаку за чвэрць. Выбар за вамі. 
Жадаю поспехаў!
==============================================
Заданні на 08.12.16
Паўтарыце правілы пра даданыя члены сказа, іх графічнае абазначэнне, сінтаксічны разбор сказа.
Патрэніруйцеся размяжоўваць даданыя члены сказа.
Успомніце віды акалічнасці.
Паспрабуйце выканаць тэст ( падобныя заданні будуць на самастойнай рабоце).

Спадзяюся, што тэставая работа па тэме 
"Даданыя члены сказа" будзе выканана   паспяхова.
==============================================
Прыдатак
- Што такое прыдатак?
- Што абазначаюць дапасаваныя і недапасаваныя прыдаткі?
Запомніце правапіс прыдаткаў з паяснёнымі словамі. Паспрабуйце вызначыць прыдатак у кожным спалучэнні слоў. 
Свавольнік вецер, Масква-рака, птушка верабей, жанчына-бухгалтар, лес-маладняк, восень-прыгажуня, дзяўчына-мінчанка, ягада каліна, Нарач- возера, горад Мінск, газета " Раніца", завод імя Тарасава, рыба акунь, аповесць " Людзі на балоце", настаўнік Пятроў, дрэва дуб, Алеся-доктар, шакалад " Мішутка", суседка Валянціна, прыгажуня дзяўчына, зорка Венера, каманда "Спартак".
------------------------------------------------------------------------------
Правапіс складаных назоўнікаў 
Земляроб, медагонка, паў-Масквы, вагон-рэстаран, Буда-Кашалёў, школа-сад, электравоз, вадавоз, лёгкаатлет, аўтастанцыя, кнігазбор, папараць-кветка, Дунін-Марцінкевіч, жывёлагадоўля, кінатэатр, жар-птушка, паўкіламетра, фотакопія, мультфільм, краявід, хата-чытальня, горад-герой, бібліёграф, генерал-маёр.  

--------------------------------------------------------------------------------------------------------

Запомніце  правапіс наступных прыслоўяў!

 Гэта дапаможа пры напісанні слоўнікавага дыктанта

    Нездарма, непадалёку, сям-там, у абрэз, штосілы, даўным-даўно,  увосень, паціху, пад вечар, у пару, ніадкуль, даспадобы,  сам-насам, спадцішка, наўцёкі, зрэдчас, па-першае, на досвітку, на памяць, удвая, паасобку, па-летняму, у абдымку, у меру, праз меру, дзе-нідзе, спадылба, на ляту, на хаду, без разбору, з вечара да ранку, здаўна, нізашто, калі-небудзь, па-трэцяе,  у адкрытую, напаказ, спадыспаду, як-небудзь, крыж-накрыж, удвух, ушчыльную, напаказ, па двое, уночы, па-дзявочы, чамусьці, па-гаспадарску, нізавошта, урассыпную. 


------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Рабяты! На наступным уроку будзем пісаць тэставую работу па тэме " Прыслоўе" . Адкрыйце спасылку і праверце свае веды па дадзенай тэме.
---------------------------------------------------------------------------------


Ужо некалькі ўрокаў мы вывучаем прыслоўе.

Наперадзе шмат новага і цікавага.   

Я прапаную вам пазнаёміцца з сэрвісам Banktestov.ru і стварыць тэст па тэме " Прыслоўе" ( на аснове матэрыялу  пройдзеных параграфаў).

Жадаю  поспехаў! 

Падрыхтавацца да ўрока літаратуры ( 24 лістапада)  дапамогуць наступныя пытанні:
- Якія існуюць роды літаратуры?
- Як называецца вершаваны твор  пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, прызначаны для спявання?
-У чым адрозненне лірычнага твора ад эпічнага?
- Параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з'явамі прыроды называецца....?
- Лірычны герой- гэта....?
- Як называецца верш, у якім выяўляецца смутак, жаль з прычыны грамадскай несправядлівасці або асабістага няшчасця?
- Як называецца радок у трыялеце, які паўтараецца тройчы?
- Які  верш называецца рэквіем?
- Што такое санет, актава, трыялет?

Абавязкова прачытаць беларускую народную казку "Іван Світаннік" Іван Світаннік
==============================================
Заданне на 06.05.

Рабяты, прачытайце поўнасцю твор Я.Купалы "Паўлінка. Падрыхтуйце адказы на пытанні, якія змешаны ў канцы падручніка. Прапаную спасылкі, дзе можна знайсці і паглядзець  спектакль "Паўлінка".
"Паўлінка" I акт
"Паўлінка" II акт

Прыкладныя пытанні віктарыны, якая будзе вам прапанавана на пачатку ўрока. 

- Якія  ведаеце роды літаратуры? (прывесці прыклад: адзін твор на кожны род)
- Да якога віду лірыкі адносіцца верш У Караткевіча "Беларуская песня", Васіля Зуёнка "Над зямлёй шугае верасень"?
- Якія жанры лірыкі вы ведаеце?
- Што такое байка? Хто быў першым байкапісцам?
- Як называўся першы лялечны тэатр на Беларусі, ва Украіне,у Расіі?
- Якія драматычныя жанры з'яўляюцца самымі старажытнымі?
- Што такое рэпліка?
-Што такое рэмарка?
- Што такое вадэвіль? фарс?
- Назавіце герояў камедыі Я.Купалы "Паўлінка"

Звярніце ўвагу на заданні, змешчаныя на галоўнай старонцы блога. Гэта добрая магчымасць атрымаць высокі бал па літаратуры.

==============================================
Заданне на 15.04.16

Напамінаю дамашняе заданне па літаратуры:

5-6 балаў. Выразнае чытанне + аналіз балады ( на выбар с. 283-290 падручніка).

Апераджаючае заданне:
прэзентацыя " К.Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях"; прэзентацыя "К.Крапіва - беларускі байкапісец".
Вуснае паведамленне " Байка як жанр літаратуры"( час узнікнення, пачынальнік, структура, прадстаўнікі рускай і беларускай літаратуры)


!!! Абавязкова прынесці на ўрок байкі К.Крапівы

На гэтым сайце знойдзеце шмат цікавай інфармацыі.

( Не забывайце, што да канца чвэрці засталося 
мала ўрокаў. Ёсць магчымасць атрымаць добрую адзнаку). 


Спадзяюся на вашу адказнасць!!
==============================================
Заданне на 01.04.16
Рабяты, не забудзьце ўзяць сшыткі па беларускай літаратуры. Праглядзіце сшыткі па мове.
Дамашняе заданне па літаратуры( для тых, хто за час канікул забыў): вуснае паведамленне на адну з прапанаваных тэм
- Вобраз Наталькі ў творы Я.Купалы "Магіла льва"
- Вобраз Машэкі ў творы Я Купалы "Магіла льва"
- Што ёсць каханне?
- Якія яны, беларускія дзяўчаты?
==============================================
Заданне на 4 сакавіка

Прачытаць твор Я.Купалы “МАГІЛА ЛЬВА”.

 Каб быць актыўнымі на ўроку, а значыць  атрымаць добрую адзнаку, паспрабуйце знайсці адказы на наступныя пытанні:
-        - Як называюцца раздзелы падручніка, якія  вывучалі ў гэтым навучальным годзе?
-       -  Назавіце некалькі твораў і іх аўтараў з кожнага раздзела
-         -Якія роды літаратуры вы ведаеце?
-         -Якія віды лірыкі вывучалі?
-         -Якія жанры эпасу вы ведаеце?
-        - Што характэрна для лірычных твораў?(с 101)
-        - Што характэрна для эпічных твораў?(с.141)
-         -Што такое сюжэт?
-         Паспрабуйце вызначыць кампазіцыйныя часткі твора:
-         пралог (увядзенне) – раздзел…..
-         экспазіцыя— раздзел ….
-         завязка – раздзелы…..
-         развіццё дзеяння – раздзелы…..
-         кульмінацыя – раздзелы …...
-         развязка –  раздзелы…...
-         эпілог (пасляслоўе) –раздзел….
   Абавязкова выканайце гэтыя заданні!
============================================
Твор для пазакласнага чытання
М. Стральцоў "Адзін лапаць, адзін чунь"
==============================================
Рыхтуемся да сачынення па творы
В. Быкава "Жураўліны крык"
Прапанаваныя тэмы:
1. Мой любімы герой у аповесці В.Быкава "Жураўліны крык".
2. Выпрабаванне вайной.
3. Параўнальная характарыстыка Фішара і Глечыка.
4. Мае адносіны да паводзін Аўсеева і Пшанічнага. 
5. Вайна- боль і памяць  народа(вольная тэма).
Як  пісаць сачыненне

Патрабаванні да сачынення
1.Адпаведнасць зместу работы тэме.
2.Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.
3.Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)
4.Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.
5Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.
6.Стылістычная яркасць работы.
7.Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.
8. Аб'ём сачынення 1,5-3 старонкі.

Як працаваць над сачыненнем
  1.Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.
2.Сфармуляваць галоўную думку сачынення.
3.Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:
а)прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;
б)разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);
в)размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці   работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;
г)падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;
д)работа над чарнавым варыянтам сачынення.
4.Праверка работы па зместу.
5.Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.
6.Работа над чыставым варыянтам сачынення.
7.Выніковая праверка работы.

Прыкладны план сачынення
1. Уступ.

-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).

2. Асноўная частка.
- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя. 
- Асабістыя адносіны да героя.

3. Заключэнне. 
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?



Калі ў якасці свайго любімага героя вы  выбіраеце Фішара, то магчымы наступны план:
1. Даваенны занятак Фішара.
2.    Ці быў падрыхтаваны Фішар да вайны? Чаму ён адчуў сябе «белай варонай, няўмекам» сярод іншых байцоў?
3.    Паводзіны Фішара на пераездзе, узаемаадносіны з байцамі.
4.    Як характарызуе Фішара як асобу момант яго гібелі?
5.    Адносіны Васіля Быкава да свайго героя.

Выбраўшы для характарыстыкі вобраз Васіля Глечыка, можна арыентавацца на наступныя моманты:
1.        Першае ўражанне ад знаёмства з Глечыкам.
2.        Чаму ўсё кароткае жыццё Глечыка даволі жорстка вучыла яго «трымаць сябе ў руках»?
3.        «Эх, каб можна было спыніць час, перайначыць жыццё спачатку...»
4.        Самы балючы даваенны ўспамін Глечыка. Адносіны да маці.
5.        Як, на твой погляд, ставіцца да героя Васіль Быкаў?

Параўнанне вобразаў герояў 
1.    Даваеннае жыццё герояў.
2.    Што аб'ядноўвае і розніць Фішара і Глечыка?(Аўсеева і Пшанічнага)
3.    Якія погляды герояў табе падаюцца найболыш прывабнымі?Чаму?
    4.    Аўтарскія адносіны да герояў.
    5. Твае адносіны да герояў і іх учынкаў. 
Думайце! Разважайце! Поспехаў!!!
===============================================
Заданне на 21.01.16
Дачытаць абавязкова твор. 
Застаецца прэзентацыя "Вайна- боль і памяць народа"(1-2 вучні).
Падрыхтаваць характарыстыку герояў (заданне можна выконваць у групе; група рыхтуе характарыстыку аднаго героя) згодна табліцы:

Герой__________________________        Цытаты з твора



Першае знаёмства(уражанне, знешні выгляд…)



Паводзіны ў час акопвання



Мова героя



Адносіны да таварышаў



Аўтарская характарыстыка(аўтарскія азначэнні)



Даваенны лёс героя



Адносіны да воінскага абавязку. Маральны выбар героя



Смерць героя




Групавую работу прадставіць у выглядзе прэзентацыі. Праявіце творчасць у выкананні дамашняга задання. Гэта будзе найперш улічвацца пры ацэнцы вашай работы. 

Поспехаў! Звяртайцеся, каму патрэбна  дапамога.
===============================================
У  сераду 14.01. мы пачынаем вывучаць аповесць В.Быкава "Жураўліны крык". На канікулах вам патрэбна было прачытаць твор. Заданні на ўрок:
1. Падрыхтаваць паведамленне  " Жыццёвыя  пуцявіны  Васіля Быкава"( пажадана падрыхтаваць прэзентацыю ).  Павінна быць адлюстравана : час і месца нараджэння, бацькі пісьменніка, дзіцячыя гады, вучоба, В.Быкаў у час вайны, брацкая магіла на Кіраваградчыне, жыццё ў Мінску,  узнагароды, час смерці і месца пахавання. 
2. Падрыхтаваць прэзентацыю " Вайна- боль і памяць народа". 
========================================
Рабяты, прачытайце, калі ласка, твор Г Далідовіча " Губаты"
( на 22.12.) 
Звярніце ўвагу на наступныя пытанні. Я думаю, што гэта дапаможа быць актыўнымі на ўроку і палепшыць адзнаку за чвэрць. ( Не забывайце, што гэта яшчэ не апошні ўрок у гэтай чвэрці).

- Пры якіх умовах адбываецца наша першае знаёмства з ласянём?
- Якім вам уяўляецца ляснік? 
- Як адбываецца першы абед у хаце лесніка? Якія пачуцці выклікалі ў вас гэтыя радкі?
- Што сніцца ласяняці ў хаце лесніка? Як можна патлумачыць яго сон?
- Якія адносіны склаліся ў ласяняці з насельнікамі і гаспадарамі леснічоўкі?
- Адкуль з'явілася мянушка "Губаты"?
- Якімі былі першыя ўражанні Губатага ад жыцця на волі?
- Фінал апавядання трагічны. Падумайце, як пісьменнік ставіцца да таго, пра што расказвае? Што яго хвалюе? Што  ён асуджае?
- Калі б вы былі аўтарам, якім быў бы ваш фінал гэтага апавядання?

Дадатковыя балы!!!
1. Знайсці і выразна прачытаць ( можна вывучыць на памяць) верш Юрася Свіркі "А ўсё ж вінаваты і я".
2. Запісаць ў сшыткі па літаратуры некалькі выказванняў пра прыроду. 


========================================= У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"
( на 15.12.15)
Параўнальная характарыстыка Горава і Пора-Леановіча
Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:
- З якой мэтай на кардон у дапамогу Пора-Леановічу быў прыкамандзіраваны Гораў?
- Якіх поглядаў прытрымліваліся Гораў і Пора-Леановіч? Як яны ацэньваюць месца чалавека ў жыцці? Якіх маральных прынцыпаў прытрымліваюцца?( прывесці прыклады)
- У чым выявілася адрозненне характараў герояў у сцэне сустрэчы з жонкай паўстанца Грынкевіча?
- Як вёў сябе ў час размовы з жанчынай Пора-Леановіч? Якімі эпітэтамі і параўнаннямі карыстаецца аўтар, каб выявіць яго настрой?
- Як паводзілі сябе Гораў і Пора-Леановіч на дуэлі? Ці заўважыў Гораў што-небудзь нечаканае ў паводзінах і словах капітана?
- Чаму  Пора-Леановіч дзякуе Гораву за смерць?

Дадатковыя балы!!!
-Пераказаць эпізод апошняй сустрэчы Горава з жонкай Грынкевіча.
- Растлумачце першапачатковую назву твора  "Леаніды не  вернуцца да Зямлі".
Не забывайце пра ўрывак, які патрэбна вывучыць на памяць!

============================================
Пытанні і заданні да твора У.Караткевіча 
"Паром на бурнай рацэ" ( на 08.12.15)
Абавязковае дамашняе заданне: прачытаць твор "Паром на бурнай рацэ". Пры чытанні паспрабуйце знайсці адказы на наступныя пытанні:
- дзе адбываецца дзеянне твора?
- чаму так ахоўвалі паром?
- хто з'яўляецца галоўнымі героямі твора?
- чаму становішча ў канцы ліпеня характарызуецца як "трывожнае"?
Тут вы зможаце прагледзець мастацкі фільм "Паром".

Дадатковыя творчыя заданні!!!
1.Падрыхтаваць прэзентацыю "У. Караткевіч. Жыццёвы і творчы шлях"(кароткі агляд).
2. Стварыць электронны тлумачальны слоўнік( у выглядзе прэзентацыі). 
3. Падрыхтаваць паведамленні ( ЗАЎВАГА! паведамленне не павінна быць болей 3-5хв., паведамленне не чытаць, а расказваць!)
  - Гісторыя напісання твора( час напісання, першапачатковая назва, сямейнае паданне...)
  - 1863 год у гісторыя Беларусі ( Паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага) 
 - " Вераб'іная ноч ".  Якую ноч і чаму так называюць (паводле беларускай міфалогіі) 
P.S  +1б таму, хто прынясе кнігу, аўтарам якой з'яўляецца У.Караткевіч
       +2б. хто знойдзе адказ на пытанне : Што ёсць ў фільме, чаго няма ў творы?" 
Калі ўзнікнуць пытанні пры падрыхтоўцы, пішыце і званіце. Дапамагу. 
==================================
Пытанні да твора Якуба Коласа "Хмарка"
-  Колькі гадоў спатрэбілася Якубу Коласу для напісання кнігі "Казкі жыцця"?
- Колькі твораў змяшчаецца ў гэтай кнізе?
- Як вы разумееце назву кнігі?
- Што такое алегорыя?
- Ці можна літаратурную казку Якуба Коласа "Хмарка" назваць алегарычным апавяданнем? Чаму?
- На колькі частак і якія   можна падзяліць твор? 
- Дзе, у які час і з чаго нарадзілася Хмарка?
- Паразважайце, ці сапраўды Хмарка не мела роду, ці не хацела абцяжарваць сябе памяццю пра некага?
- Чаму Хмарка пасля папрокаў Арла на радзіму не вярталася?
- Што адчула Хмарка, вярнуўшыся ў родны край? Чаму яна вярнулася?
- Успомніце, што называецца эпіграфам і якая яго роля ў творы. Якая галоўная думка твора і як яна суадносіцца з эпіграфам?
- Як вы лічыце, ці ёсць нешта агульнае паміж творамі Р.Барадуліна "Трэба дома бываць часцей", А.Дударава"Вечар" і Я.Коласа "Хмарка"?

Жадаю поспехаў!


==============================================



  Падрыхтавацца да ўрока літаратуры ( 26 лістапада 2015)  дапамогуць наступныя пытанні:
- Якія існуюць роды літаратуры?
- Як называецца вершаваны твор  пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, прызначаны для спявання?
-У чым адрозненне лірычнага твора ад эпічнага?
- Параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з'явамі прыроды называецца....?
- Лірычны герой- гэта....?
- Сінекдаха- гэта....?
- Як называецца верш, у якім выяўляецца смутак, жаль з прычыны грамадскай несправядлівасці або асабістага няшчасця?
- Як называецца радок ў трыялеце, які паўтараецца тройчы?
- Які  верш называецца рэквіем?
- Што такое сімвал?

Заданне на дадатковыя балы: паўтарыце прозвішчы аўтараў і назвы твораў з раздзела " Голасам душы і сэрца".


-----------------------------------------------------------------------

Інты́мная лі́рыка — сукупнасць лірычных твораў пра каханне. А што ж такое каханне? 
Гэта стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці,  агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне «Песні пра каханне» (1978), творы паэзіі пісьмовай — у анталогію «Зорка Венера» (1972).
На гэтым сайце вы пазнаёміцеся з вершамі пра каханне беларускіх аўтараў. Чытайце і захапляйцеся!
------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Гэтыя памеры вершаскладання  вам патрэбна ведаць!!!
-------------------------------------------------------------------------------
Маці, маці...Толькі назгасныя вашы сэрцы, трапяткія і мужныя, пяшчотныя і суровыя, поўныя любові і гневу, могуць перажыць такія трывогі, якія выпадаюць на вашу долю ( Іван Сяркоў).
  Любоў і павага да бацькоў без усякіх сумненняў ёсць пачуццё святое( Вісарыён Бялінскі).

    Рабяты! Праз некалькі ўрокаў мы будзем вывучаць цудоўнае апавяданне Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну". Гледзячы на словы вядомых аўтараў, якія вы прачыталі вышэй, я думаю, зразумела , што размова ў творы пойдзе пра самага дарагога і блізкага чалавека- МАЦІ. Я прапаную вам уключыцца ў стварэнне паўрочнага міні-практа. Заданні наступныя:

група " Мастацтвазнаўцы" 
     - стварыць прэзентацыю " Вобраз маці ў мастацтве" ( скульптура і жывапіс).
                                                         
                              група " Літаратуразнаўцы"
     - сабраць прыказкі пра стаўленне да бацькоў, ролю маці для чалавека;
     - стварыць электронны зборнік вершаў беларускіх аўтараў пра маці;
     - вывучыць адзін верш на памяць і навучыцца яго прыгожа чытаць.
                                   група " Журналісты"
- стварыць відэаролік " Я слаўлю мамы светлае імя" 
                                                               
                                група " Фатографы" 
  - стварыць фотафільм " Самая лепшая мама- мая!"
Пазнаёмцеся з сэрвісам  Фотофильмы.ру Ён дапаможа вам выканаць заданне.
                                                           
                                 група " Даследчыкі" 
   - стварыць прэзентацыю " Беларускія каляды" ( паходжанне, традыцыі, святкаванне)
       
Жадаю вам поспехаў !

Комментариев нет: