}
Блог настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аксаны Уладзіміраўны Карповіч

У краіне роднага слова

Рыхтуемся да ЦТ



 Гэтая старонка створана для тых, хто збіраецца здаваць ЦТ па беларускай мове  

Як падрыхтавацца да здачы ЦТ? Цікава? Глядзі АДУКАР

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
Падрыхтоўка да ЦТ. Сем парадаў рэпетытара
Рэпетытар анлайн
Пробныя тэсты (сайт "Падабайкі роднай мове")
"ЦТ- усвядомлены выбар?"(прэзентацыя)
Дэманстрацыйныя варыянты тэстаў
ЦТ-тэсты
Тestirovanie.org


РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ
ДА ТЭСЦІРАВАННЯ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
  Заданні тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:
Мова. Маўленне. Тэкст.
Арфаэпія і арфаграфія.
Лексіка і фразеалогія.
Словаўтварэнне і арфаграфія.
Марфалогія і арфаграфія.
Сінтаксіс і пунктуацыя.
Для паспяховага выканання тэставай работы неабходна ведаць:
правапіс галосных;
правапіс й, ы пасля галосных;
прыстаўныя гукі;
правапіс у – ў;
правапіс мяккага знака і апострафа;
правапіс спалучэнняў зычных;
правапіс вялікай літары;
напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
правапіс канчаткаў назоўнікаў;
ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
ужыванне часоў дзеясловаў;
правапіс лічэбнікаў;
ужыванне і правапіс займеннікаў;
правапіс прыслоўя;
ужыванне і правапіс прыметнікаў;
ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
адасабленне даданых членаў сказа;
пабочныя і ўстаноўныя словы, зваротак;
параўнальны зварот;
просты і складаны сказ;
віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
аднародныя члены сказа;
спосабы перадачы чужой мовы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
-  знаходзіць у словах арфаграмы;
-  вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
-  правільна ставіць націск;
-  вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
-  бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных норм;
-  вызначаць стылістыную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
- аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
-  бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча-вобразныя сродкі тэксту.
 Для таго каб пэўна і паспяхова выканаць заданні тэста, карысна:
- спакойна абдумаць пытанні;
- рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля – больш складаныя;
- не спіяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;
- правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.
Паспяховасць выканання тэставых заданняў забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.

Пры падрыхтоўцы да тэсціравання выкарыстоўвайце дапаможнікі з тэстамі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі.


Комментариев нет: